Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 31 траўня 2018 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі дзейнасці, накіраванай на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:

  1. Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 10 000 эўра);
  2. Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае (памер гранта складае ад 10 001 да 80 000 эўра для праектаў тэрмінам, большым за год; да 50 000 еўра для праектаў працягласцю ў адзін год; абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);
  3. Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 10 000 эўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека;
  • адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
  • адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту (для праектаў катэгорыяў 2 і 3).

Больш дэталёвая інфармацыя пра ўмовы конкурсу, формы заяўкі і бюджэта даступныя па спасылке. Па ўсіх пытаннях, датычных конкурса, звяртайцеся па адрасе grants.belarus@humanrightshouse.org.