Арганізатары запрашаюць вас паслухаць і паспрабаваць пачуць Іншых на Жывой Бібліятэцы 10 сакавіка ў Галерэі ТUT.BY, каб лепш зразумець не толькі іх, але і сябе, і гэты Сусвет. Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, якое зможа разбурыць некаторыя стэрэатыпы ў вашай галаве.

Уваход вольны. Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце альбо па спасылцы да 21:00 9 сакавіка. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Калi: 10 сакавіка

Час: 13:00 – 18:00

Дзе: Галерэя ТUT.BY (Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, Omega Tower, 9 паверх, ст.м. Міхалова). Памяшканне абсталявана пандусам і ліфтам, ёсць паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.

*Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі – людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды, і Чытачы – удзельнікі мерапрыемства. Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымліваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. 

Калі вы хочаце стаць валанцёрам/кай на Жывой Бібліятэцы, прапанаваць сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам Кніг ці вы самі Кніга, пішыце на скрыню human.library.belarus@gmail.com.

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.